Алімпіяды па ЗЛЖ і АПВ
07.04.2023
6 красавіка прайшла раённая алімпіяда па здароваму ладу жыцця, удзел у якой прымалі вучні 8 і 10 класаў устаноў адукацыі. Васьмікласніца Занька Наталля стала прызёрам, заняўшы 2-е месца.
А 7 красавіка мацнейшых высвятлялі вучні 9 і 10 класаў, якія спаборнічалі на алімпіядзе па асновах прававых ведаў. Сяргейчык Паліна стала другой сярод дзевяцікласнікаў, а Занька Аляксандр атрымаў перамогу сярод вучняў 10-х класаў.