Дзень прафарыентацыі
22.01.2023
У суботу для вучняў нашай школы прайшоў насычаны Дзень прафарыентацыі. Так, для 1-4 класаў прайшоў занятак «Свет прафесій», рабяты праслухалі казку «Фея майстэрства», пагаварылі аб розных прафесіях і іх значэнні. Затым разгадвалі рэбусы аб прафесіях і малявалі прафесіі, якія ў будучыні яны хацелі б атрымаць.
Для навучэнцаў 5-8 класаў адбылася інтэрактыўная гульня «У краіне прафесій», падчас якой дзеці па апісанні прафесій павінны былі назваць вобласць дзейнасці чалавека. Па выніках мерапрыемства дзеці ўзбагацілі свае веды аб сучасных прафесіях.
Пазнавальным выдаўся суботні дзень для вучняў 9 класа. У Дзень адчыненых дзвярэй УА «Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» для рабят прадставілася магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі, якім навучаюць ва ўстанове, таксама выкладчыкі распавядалі аб асаблівасцях навучальнага працэсу, праходжанні практыкі і адпрацоўкі з далейшым працаўладкаваннем.
У школе прайшоў Дзень інспектара ІСН з удзелам інспектара Жалезнай А. Ю. Алена Юр'еўна правяла з дзецьмі прафілактычную гутарку, нагадала аб актуальных пытаннях, якія тычацца захавання правапарадку.
Навучэнцы нашай школы актыўна ўдзельнічаюць не толькі ў школьных мерапрыемствах, але і ў раённых спаборніцтвах. Зборная школы прадставіла ўстанову ў раённых спаборніцтвах па шашках у рамках спартакіяды школьнікаў. Інтэлектуальная каманда "Маленькі Эрудыт" (3-4 класы) у чарговы раз стала прызёрам раённага турніру, заняўшы 3 месца. Віншуем каманду і трэнера Жалезную Вольгу Рыгораўну! А вучні Калдаеў іван і Наумік Кацярына прынялі ўдзел у абласным фестывалі "Здравствуй, мир!", які прайшоў у г. Баранавічы.
А.А. Курылік,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці