чытаць...
Адрес: 225430 Бресткая область Ганцевичский район агрогородок Люсино улица Школьная, 8 Телефон: (8-01646)26-3-38; (8-01646)26-3-39 Электронная почта: lusino@gancevichi.edu.byГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"
Регистрационное свидетельство № 2142021937 от 03.03.2020
14 студзеня ў рамках шостага школьнага дня ў нашай школе прайшоў дзень здароўя, напоўнены займальнымі і карыснымі мерапрыемствамі. Для вучняў было арганізавана спартыўнае мерапрыемства "Мяч над сеткай", размінкай да якога стала спаборніцтва па перацягванні каната. Аб важных пытаннях па захаванні здароўя прайшла размова на мерапрыемстве "Стары Новы год", таксама рабяты падзяліліся планамі па падтрыманні здаровага ладу жыцця ў 2023 годзе. Аб'яднанні па інтарэсах працягваюць сваю бесперапынную дзейнасць па арганізацыі вольнага часу ў шосты школьны дзень. Удзельнікі клуба "Патрыёт" з вялікім задавальненнем перагортвалі старонкі гісторыі Беларусі ў займальнай віктарыне. Юныя журналісты з аб'яднання па інтарэсах "Прэс-цэнтр" засвойвалі новы дызайн газетнай вёрсткі. Для нашых акцябрат надышоў дзень доўгачаканай падзеі: рабяты сталі ўдзельнікамі раённага этапу рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Акцябрацкі квіз". Вучні адказвалі на пытанне за пытаннем, дэманстравалі глыбокія веды аб беларускім кіно, аб самых знакавых месцах Беларусі, адказвалі на гістарычныя пытанні.
А.А. Курылік, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці