Настаўніцкі алімп
05.11.2022
4 лістапада ў РЦДЮТ адбыўся інтэлектуальны турнір "Настаўніцкі алімп". Паспяхова выступіла каманда педагогаў нашай школы "Праметэй", у склад якой ўвайшлі А.Р. Сіроткіна, В.Р. Жалезная, А.К. Стрыжыч, А.А. Курылік, А.Ю. Рылка, А.І. Занька. Нашы педагогі на працягу ўсяго турніру, які складаўся з трох тураў па 15 пытанняў кожны, дзейнічалі зладжана і ўпэўнена, і, як вынік, - 2-е месца. Пераможцам турніру стала каманда гімназіі.
А.І. Занька,
кіраўнік інтэлектуальнага клуба "Эрудыт"