Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

10.05.2024
"Зарница"

чытаць...

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Субота: дзень прафарыентацыі

16.10.2022

  У шосты школьны дзень вучні нашай школы маюць магчымасць не толькі наведаць факультатыўныя заняткі і аб’яднанні па інтарэсах, але і паўдзельнічаць у разнастайных выхаваўчых мерапрыемствах. Так, з мэтай прафарыентацыі рабяты наведалі ПАСП №12 аг. Люсіна, пазнаёміліся з прафесіяй выратавальніка. Дзецям было вельмі цікава на свае вочы паглядзець, якімі сродкамі пажарныя выратоўваюць жыцці людзей, і ў выніку прыйшлі да адзінага меркавання, што гэта прафесія адна з самых значных.

  Вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Дарогі, якія мы выбіраем”, падчас якой прайшлі анкетаванне, што дапамагло рабятам вызначыць прыярытэтныя накірункі прафесійнай дзейнасці для будучага паступлення.

  Педагог-псіхолаг Рылка А.Ю. дапамагла вучням здейсніць завочны экскурс у краіну сучасных прафесій. Шакалацье, спічрайтар, тытэстэр, вэб-майстар – цяпер для нашых рабят гэта не незнаёмыя словы, а рэальныя і вельмі цікавыя прафесіі.

  У рамках Тыдня бацькоўскай любові адбыўся трэнінгавы занятак “Аб каханні і закаханасці”, на якім вучні абмяркоўвалі, у чым розніца паміж каханнем і закаханасццю, з дапамогай інтэрактыўных заданняў выяўлялі іх прыкметы, разважалі аб найвышэйшым прызначэнні гэтага пачуцця.

  Акрамя школьных мерапрыемстваў нашы вучні прынялі актыўны ўдзел і ў раённых. У РЦДЮТ прайшоў інтэлектуальны турнір "Што? Дзе? Калі?", на якім паспяхова выступіла каманда "Эрудыт" (5-7 класы), паказаўшы другі вынік. Хоміч Марыя стала ўдзельніцай паседжання раённай школы піянерскага актыву “Лідар”. Каманда шашыстаў у складзе вучняў 9 класа (тры хлопчыкі і адна дзяўчынка) сыграла ў раённых спаборніцтвах, прысвечаным Дню маці.

 
 
 
 
 

А.А. Курылік,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці