У адзінстве наша сіла
20.09.2022
У апошні час я пачала цікавіцца гісторыяй сваёй Радзімы. Хто я? Адкуль мой род? Ці заўсёды мая краіна была такой як зараз? Гэтыя пытанні не даюць мне спакою. Я пачала чытаць шмат гістарычных звестак пра мінулае Беларусі, маёй малой радзімы. Даведалася, што не заўсёды была наша Беларусь свабоднай і яе межы былі такімі як зараз.У далёкім 1921 годзе Беларусь была падзелена на дзве часткі. Гэта - вынік савецка-польскай вайны і заключанага пасля яе Рыжскага мірнага дагавора.Згодна з ім да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь, у тым ліку, і цалкам уся Ганцаўшчына. У складзе Польшчы беларусы жылі вельмі бедна, закрываліся беларускія школы, забаранялася ўжываць ў афіцыйных дакументах беларускую мову.
І толькі 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія вызваліла і ўзяла пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі. Наша родная Беларусь аб’ядналася і стала адзінай дзяржавай.
Мінула амаль сто гадоў з таго часу. Мы жывём у свабоднай краіне, размаўляем на роднай мове і я вельмі рада таму, што ў нас з’явілася такое свята – Дзень народнага адзінства. Гэта сведчыць, што мы – беларусы адзіны народ і ў гэтым наша сіла!
Так, у наш неспакойны час нам патрэбна гэтае адзінства, адзінства міру, дабрыні, спагады да бліжняга, каб зберагчы ўсё тое, што нашы продкі здабылі для нас цаной поту і крыві, цаной свайго жыцця. Бо толькі разам, як у народзе гавораць: “Талакой, гуртам”, - можна пабудаваць дастойнае жыццё ў роднай краіне. Нездарма ў Дзяржаўным Гімне Рэспублікі Беларусь ёсць такія радкі: “Дружба народаў- сіла народаў наш запаветны сонечны шлях.”
Віншую ўсіх беларусаў са святам Народнага адзінства!
Жалезная Ульяна, 6 клас