У добры шлях, выпускнікі!
11.06.2022
У актавай зале Люсінскага дзіцячага сада - сярэдняй школы імя Якуба Коласа прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўручэнню атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і пахвальных лістоў. 10 чэрвеня 2022 года 10 выпускнікоў 11 класа развіталіся са школьным жыццём і дзяцінствам. Наперадзе дзяцей чакаюць паступленне і дарослае жыццё. Словы пажадання гучалі з вуснаў дырэктара ўстановы Зелёнка В. В., класнага кіраўніка Стрыжыч А. К., першага настаўніка Дзічка Л. С. і, вядома, бацькоў! Выпускнікі звярнуліся са словамі падзякі да бацькоў, педагогаў, работнікаў школы і пажадалі поспеху дзесяцікласнікам.
Гл. фотагалерэю
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці