Госці ў музеі
08.06.2022
Наш музей рады сустракаць экскурсантаў і на канікулах. 4 чэрвеня да нас прыязджалі вучні з СШ №3 г. Ганцавічы. Гасцям была прапанавана квэст-гульня, дзе дзеці з захапленнем выконвалі заданні.
А 8 чэрвеня ў музей завіталі ўдзельнікі курсаў слухачоў работнікаў сельскіх клубаў і сельскіх дамоў культуры Брэсцкай вобласці. Для іх дзяўчынкі-экскурсаводы правялі экскурсію і прапанавалі прадстаўленне батлейкі па казцы "Як мужык гусей дзяліў".
Н.А. Антыкала,
кіраўнік музея