“Школьныя надзеі”: узнагароджванне лепшых
31.05.2022
Добрай традыцыяй стала ва ўстанове правядзенне ў апошні дзень вясны, 31 мая, цырымоніі ўзнагароджання “Школьныя надзеі”. Гэты год не стаў выключэннем. Так, 31 мая ў актавай зале прайшла ўрачыстая лінейка “Школьныя надзеі”. Пад час цырымоніі былі падведзены вынікі вучэбных, спартыўных, творчых дасягненняў вучняў і настаўнікаў за 2021/2022 навучальны год. Дырэктар установы Валянціна Вячаславаўна Зялёнка павіншавала прысутных з завяршэннем вучэбнага года і надыходам летніх канікул.
Цырымонія прынесла настаўнікам, вучням, усім прысутным шмат усмешак, добры настрой і, канечне, віншаванні, граматы і падарункі.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктарва