У Доме рамёстваў
17.05.2022
Вучні 5-6 класаў 17 мая наведалі ДУК «Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў». Для рабят правялі цікавую, пазнавальную экскурсію, дзе вучні пазнаёміліся з рознымі відамі народнага мастацтва, з калекцыяй традыцыйных ручнікоў і прадметаў мясцовых строяў, з калекцыяй жаночых кашуль. Дзецям былі прапанаваны прадстаўленні батлейкі і ценевага тэатру.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці