Актыўны дзень здароўя
15.05.2022
Актыўны Дзень здароўя прайшоў ва ўстанове 14 мая. Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Жалезны У.А. і Наумік М.І. правялі сярод вучняў 7-9 класаў спаборніцтвы “Турыстычная паласа перашкод”. Пад час спаборніцтваў дзве каманды змагаліся за званне самых спрытных і спартыўных турыстаў. Вучні 6 класа разам з класным кіраўніком Жалезнай В.Р. накіраваліся ў велапаход на экалагічным маршруце “Ляснымі сцяжынкамі”, дзе наведалі азёры Чырвонае, Дубаўское і Смольскае. Класны кіраўнік 5 класа Сіроткіна А.Р. запрасіла дзяцей на віктарыну “Здароўе згубіш – новае не купіш”. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. правяла для вучняў пачатковых класаў гутарку з элементамі гульні “Правілы бяспечных паводзін”.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па гісторыі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца, пад час якой была праведзена акцыя па добраўпарадкаванню школьных кветнікаў; заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Забаўнік”.
Занька Аляксандр прыняў удзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Інтэлектуал – 2022” сярод вучняў 9 класаў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці