Творчая і патрыятычная субота
08.05.2022
Дзень творчых спраў прайшоў ва ўстанове 7 мая. У рамках шостага школьнага дня прайшлі разнастайныя творчыя і патрыятычныя мерапрыемствы. Класны кіраўнік 6 класа Жалезная В.Р. запрасіла вучняў на КТС “Падарунак ветэрану”, класны кіраўнік 7 класа Амбражук Л.М. арганізавала КТС “Папяровы жураўлік”. Пад час калектыўна-творчых спраў дзецьмі былі створаны паштоўкі-пісьмы “Са святам Перамогі!”, адрасаваныя родным загінуўшых аднавяскоўцаў у гады вайны. Пад час вырабу папяровых жураўлікаў дзеці пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення белых папяровых жураўлікаў, з іх сімвалічным значэннем.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па беларускай мове для вучняў 8-9 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, пасяджэнне піянерскага клуба “Прэс-цэнтр”, грамадска-карысная праца, пад час якой вучні 6-7 класаў рыхтавалі віншавальныя паштоўкі да 9 мая.
Цікавы, пазнавальны і павучальны занятак прайшоў для ўдзельнікаў гуртка “Патрыёт” па тэме “Усё аб той вайне…”. Пад час занятку дзеці пазнаёміліся з фільмамі, песнямі, у якіх ідзе размова аб вайне.
Каманда нашай установы “Маракі” пад кіраўніцтвам Богдан В.У. і Наумік М.І. прыняла ўдзел у раённай ваенна-спартыўнай гульні “Зарнічка”.
Мерапрыемствы, якія прайшлі ў гэту суботу, прасякнуты павагай за нашу Радзіму, за людзей, якія падарылі нам мір, пачуццём любові да родных і хвілінкамі радасці напярэдадні Дня Перамогі.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці