Дашкольнікі ў музеі
30.04.2022
29 красавіка ў музей завіталі маленькія выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада. Ім цікава было акунуцца ў атмасферу мінуўшчыны, дакрануцца да рэчаў, якія трымалі нашы продкі, згуляць у народныя гульні. А яшчэ ўдзельнікі гуртка “Спадчына” паказалі ім казку «Як мужык гусей дзяліў». Дзеці з вялікім задавальненнем правялі час у музеі і нават не жадалі яго пакідаць.
Н.А. Антыкала,
загадчык музея