Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

Аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны на ўроку Памяці

28.04.2022

  З мэтай фарміравання ў вучняў аб’ектыўнага уяўлення пра ўклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, пра гераічную спадчыну як важнейшы складальнік гістарычнай памяці, пра генацыд беларускага народа, выхавання паважлівых адносін да гістарычнага мінулага ва ўстанове адукацыі “Люсінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” Ганцавіцкага раёна прайшоў урок Памяці, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5, 6 класаў, карэспандэнты школьнага медыяцэнтра “Прэсмедыа”, вядучымі выступілі класныя кіраўнікі Жалезная Вольга Рыгораўна і Сіроткіна Алена Рыгораўна. На ўроку Памяці прысутнічалі ганаровыя госці Гурбановіч Аляксандр Мікалаевіч, пракурор Ганцавіцкага раёна, Шкут Вячаслаў Аляксандравіч, старшыня Люсінскага сельскага выканаўчага камітэта.

  Урок пачаўся з уступнага слова вядучых, якіх падтрымаў сваім выступам Шкут Вячаслаў Аляксандравіч аб пачатку вайны і свяце Перамогі, як дзяржаўным свяце і свяце ўсяго беларускага народа.

  У ходзе ўрока былі абмеркаваны гераізм савецкіх пагранічнікаў, акупацыя Беларусі, партызанскі рух і падпольная барацьба, вызваленне Беларусі. Успаміналі тысячы беларускіх вёсак знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і вёску ў нашым раёне Задуб’е. Аб цяжкай долі жыхароў нашай вёскі расказала Наумік Кацярына, вучаніца 9 класа, якая пазнаёміла з гісторыяй растрэлу мірных жыхароў у 1944 годзе ва ўрочышчы Града. Затым прысутным быў прапанаваны прагляд відэаўспамін відавочцаў гэтай падзеі Сяргейчыка Сямёна Ігнацьевіча і Рылкі Сямёна Пятровіча.

  Аб фактах генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны прысутным расказаў пракурор Ганцавіцкага раёна Гурбановіч Аляксандр Мікалаевіч. Ён падрабязна пазнаёміў з законам “Аб генацыдзе беларускага народа” і вядомых фактах генацыда, выяўленных у Беларусі пракуратурай.

  Карэспадэнты школьнага медыяцэнтра падрыхтавалі прысутным пытанні: “Што вы ведаеце аб партызанскай барацьбе ў нашай вёсцы?”, “Чаму памяць пра Вялікую Айчынную вайну такая важная для ўсяго чалавецтва?”, “Што мы можам зрабіць, каб памяць пра падзеі і героях вайны заставалася ў вяках?”.

  Вучні ў адказ карэспандэнтам падрыхтавалі паведамленні пра сваіх прадзядуль, сваякоў, прабабуль, дзякуючы якім мы жывём у мірнай квітнеючай краіне.

  Занька Паліна Валянцінаўна сказала: “Памяць пра вайну для мяне важная як памяць пра майго прадзядулю Занька Васіля Кірылавіча, які меў медаль “За баявыя заслугі”, медаль “За вызваленне Варшавы”, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.” і быў ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Мы захоўваем яго ўзнагароды, шануем памяць пра яго. І не хочам вайны”. Словы Паліны падтрымалі астатнія вучні. Агалец Мілана расказала аб прабабулі Маслёнчанка Вользе Аляксееўне, якая была адпраўлена на прымусовыя работы ў Германію ў мястэчка Фетэсвельдэн. Занька Паліна Сяргееўна паведаміла аб прадзядулі Занька Паўлу Андрэевічу, які ў гады вайны быў правадніком-сувязным спецгрупы “Балотныя”. Меў прозвішча “Шмыг”, бо вельмі часта гаварыў: “Мы хуценька туды-сюды, шмыг-шмыг”. Жалезная Таццяна і Жаленая Софія расказалі аб сваім дзядулі Занька Рыгору Паўлавічу, які быў узнагароджаны Ордэнам Славы ІІІ ступені і Ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Жалезная Сафія Віктараўна падзялілася ўспамінамі пра прадзядулю Бабка Сямёна Сямёнавіча, фотаздымак якога размешчаны ў кнізе “Памяць”.

  У памяць аб усіх загінуўшых прагучала песня “Боевые ордена наших прадедов и дедов” у выкананні вучаніцы 6 класа Жалезнай Таццяны. Алена Рыгораўна падвяла вынік выступам вучняў наступнымі словамі: “Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы помнім, і ў гэтым наша моц”. І запрасіла ўсіх ушанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

  Завяршыўся ўрок сімвалічным умацаваннем меж Беларусі: вучні размясцілі белых голубаў - сімвалаў міру -  па контуры нашай краіны.

А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці