Субота для бацькоў і дзяцей
17.04.2022
Тыдзень прававых ведаў завяршыўся ва ўстанове 16 красавіка мерапрыемствамі шостага школьнага дня і мерапрыемствамі ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта. Так, класны кіраўнік 2 класа Жалезная Л.У. запрасіла бацькоў на круглы стол па тэме “Канфлікты ў дзіцячым калектыве і іх рашэнне”, на якім былі абмеркаваны прычыны ўзнікнення канфліктаў паміж дзецьмі і шляхі іх рашэння. Людміла Уладзіміраўна падрыхтавала бацькам рэкамендацыі па рашэнню канфліктаў у дзіцячым калектыве і іх недапушчэнні. Педагог-арганізатар Богдан В.У. правяла гульнёвую праграму с выкарыстаннем QR-кодаў “Ведаць, каб выконваць”.
Згодна плана мерапрыемстваў шостага школьнага дня ва ўстанове прайшлі грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Фантазія”, факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская”, прадметныя кансультацыі па геаграфіі, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Цімур”.
Удзельнікі гуртка “Патрыёт” з дапамогай тэхнікі пап’е-машэ канструявалі макет абеліска. А вось удзельнікі гуртка “Фантазія” падрыхтавалі паштоўкі да свята Пасхі.
Члены клуба “Цімур” і вучні 6, 7 класаў пад час грамадска-карыснай працы прынялі ўдзел у акцыі “Чыстыя вуліцы”: добраўпарадкоўвалі тэрыторыю парка каля абеліска ў цэнтры вёскі, дзе захаронены аднавяскоўцы, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Сабралі смецце па вуліцы Якуба Коласа.
Каманда “Маленькі эрудыт” пад кіраўніцтвам Жалезнай В.Р. прыняла ўдзел у раённым турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”.
15 вучняў прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе, адборачным этапе абласной алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў 5-9 класаў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці