Закон і мы
14.04.2022
У рамках Тыдня прававых ведаў 13 красавіка ва ўстанове прайшла сустрэча вучняў 9 класа з участковым інспектарам Ганцавіцкага РАУС Шахраем М.А. “Закон і мы”. Пад час гутаркі Мікалай Аляксандравіч узгадаў вучням аб адказнасці за парушэнне ПДР, асабліва на матацыкле, за крадзёж, за курэнне, у тым ліку электронных цыгарэт, вэйпаў. Інспектар расказаў аб бяспечных і адказных правілах паводзін у сетцы Інтэрнэт і сацыяльных сетках.
А вось 14 красавіка педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. запрасіла вучняў наведаць медыа-азбуку “Слоўнік юрыдычных тэрмінаў”, дзе вучні пазнаёміліся з рознымі юрыдычнымі тэрмінамі, разгадвалі крыжаванку па правах дзіцяці.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці