Інтэлектуальныя гульні педагогаў і вучняў
30.03.2022
У час вясенніх канікул, 28 і 29 сакавіка, у РЦДЮТ прайшлі інтэлектуальныя гульні. Спачатку спаборнічалі каманды педагогаў. Па выніках турніру наша каманда заняла 5-е месца (дарэчы, упершыню за апошнія тры гады не ўвайшла ў лік прызёраў). А вось каманда юніёраў, складзеная з вучняў 9-11 класаў, выступіла больш паспяхова, саступіўшы толькі гімназістам г.Ганцавічы, заняўшы ў чарговы раз 2-е месца.
А.І. Занька, кіраўнік клуба "Эрудыт"