Актыўны дзень здароўя
13.03.2022
Насычаным разнастайнымі мерапрыемствамі стаў Дзень здароўя ва ўстанове ў суботу, 12 сакавіка. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. для вучняў 9 класа правяла круглы стол “Уплыў фактараў рызыкі на здароўе моладзі”, дзе былі абмеркаваны фактары, якія ўздзейнічаюць на здароўе маладых людзей. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жалезны У.А. арганізаваў спартландыю “Мы за ЗЛЖ”, дзе за званне моцных, спрытных, спартыўных змагаліся каманды 7 і 8 класаў. Падтрымлівалі ўдзельнікаў балельшчыкі. А вось кіраўнік фізічнага выхавання Наумік М.І. правяла спаборніцтвы па шашках і шахматах “Белая ладдзя” сярод вучняў 5-8 класаў. Класны кіраўнік Амбражук Л.М. запрасіла дзяцей на гульнёвую праграму “Карысная дзясятка”, пад час якой вялася размова аб правілах харчавання.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па хіміі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца. Заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсам “Забаўнік”.
Удзельнікі гуртка “Патрыёт” наведалі занятак, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Валанцёры роўнага навучання каманды “Фенікс” правялі занятак з элементамі трэнінга “Час быць здаровымі”.
Вучні нашай установы прынялі актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах: у рэпетыцыйным тэсціраванні, раённым этапе абласной каманднай алімпіяды па інфармацыйнай бяспецы, раённым анлайн-турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” для вучняў 3-4 класаў, на якім каманда маленькіх эрудытаў стала другой.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці