Славім абаронцаў Айчыны
22.02.2022
Ва ўстанове працягваецца правядзенне мерапрыемстваў у рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. Класнымі кіраўнікамі праведзены інфармацыйныя гадзіны, прафарыентацыйныя гутаркі “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь”, класныя гадзіны “Гонар! Годнасць! Адвага!”. У дзіцячым садку прайшла выстава дзіцячага малюнка “Стаіць на варце Радзімы салдат”. Актывам п/а ГА “БРПА” у фае 2 паверха аформлена фотазона “Славім абаронцаў мірнага дзяцінства”.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці