Навіны шостага дня
30.01.2022
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень, 15 студзеня, ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па гісторыі Беларусі для вучняў 8 класа, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца. Заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсам “Лідар”.
Класны кіраўнік 6 класа Сіроткіна А.Р. запрасіла вучняў 5-6 класаў на гульню-падарожжа “Ад акцябрат да піянераў”, дзе тры каманды вучняў змагаліся за лепшых знаўцаў піянерскага руху. А вось малодшыя школьнікі наведалі гульню падарожжа “Скарбонка акцябрацкіх скарбаў”, пад час якой шмат цікавага даведаліся пра жыццё акцябрат, а дапамаглі ім ў гэтым нашы актывісты-піянеры.
Для вучняў 9 класа педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. правяла занятак з элементамі трэнінга “Пазнай сябе”. Пад час занятку дзевяцікласнікі вызначалі сваю самаадзнаку, дзяліліся сваімі пачуццямі да аднакласнікаў, вызначалі моцныя бакі ў характары сяброў.
А вось удзельнікі гуртка “Фантазія” рыхтуюцца да дня святога Валянціна і падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі. Удзельнікі гуртка “Патрыёт” амеркавалі тэму “2022 год –Год гістарычнай памяці”.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці