Навагодняя казка ў дзіцячым садку
29.12.2021
Сапраўдны зімовы навагодні цуд падрыхтавалі выхавальнікі дзіцячага сада для сваіх выхаванцаў. Навагодні ранішнік, які прайшоў ва ўстанове 29 снежня, падарыў дзецям шмат яркіх, цёплых пачуццяў і эмоцый. Казачныя героі запрасілі дзяцей на навагодняе свята з песнямі, гульнямі, хараводамі і вершамі. Кожны з рабят падрыхтаваў песню і верш для Дзеда Мароза і Снягуркі. А за свае старанні і таленты дзець атрымалі падарункі.
А.Р. Сайка,
выхавальнік дзіцячага сада