Бацькоўскі ўніверсітэт: адзіны дзень бацькоўскіх сходаў
16.12.2021
У рамках бацькоўскага ўніверсітэта ва ўстанове 16 снежня прайшоў адзіны дзень бацькоўскіх сходаў. Сходы прайшлі па паралеля: для бацькоў 1-4 класаў, 5-8 класаў і 9-11 класаў. Пасля бацькі сустрэліся ў вучэбных кабінетах з класнымі кіраўнікамі. Ва ўстанове была абрана агульная тэма “Узаемадзеянне сям’і і школы па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці”. Перад бацькамі выступілі: урач агульнай практыкі УЗ “Люсінская ААП” Муха Д.В., якая расказала аб прывівачнай кампаніі дзяцей і дарослых, мерах індывідуальнай бяспекі пад час каронавіруснай інфекцыі і грыпу, медыцынскіх аглядах і інш.; участковы інспектар міліцыі Ганцавіцкага РАУС Шахрай М.А., які паведаміў бацькам аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ў зімовы перыяд і аб адміністратыўнай адказнасці за парушэнне ПДР, аб мерах бяспекі непаўналетніх пад час зімовых канікул, аб адказнасці за выкарыстанне і продаж піратэхнічных сродкаў, аб бяспецы ў сетцы Інтэрнэт і пры карыстанні анлайн-карткамі, М-банкінгам. Рылка А.Ю., намеснік дырэктара па АД, і Зялёнка В.В., дырэктар установы, данеслі да бацькоў інфармацыю аб арганізацыі і правядзенні навагодніх мерапрыемстваў, аб арганізацыі мерапрыемстваў у рамках акцыі “Карысныя канікулы” пад час зімовых канікул, аб дзейнасці аздараўленчага лагера “Дружныя рабяты”, аб адказнасці і наступствах выкарыстання “вэйпаў”, аб прафілактыцы крадзежу, парушэнні ПДР, таксікаманіі, курэння, алкагалізму сярод непаўналетніх, аб прафілактыцы правапарушэнняў у Інтэрнэт-прасторы.
Пад час сходаў былі абмеркаваны пытанні: “Забеспячэнне вучняў флікерамі”, “Пропускі вучэбных заняткаў без уважлівых прычын”, “Бяспека дзяцей пад час зімовых канікул”, “Правядзенне навагодніх і калядных дабрачынных акцый”.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці