Суботні дзень здароўя
12.12.2021
У суботу, 11 снежня, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. запрасіла вучняў 7-8 класаў на гульнёвы практыкум “Мы за здаровы лад жыцця”. Класны кіраўнік 6 класа Жалезная В.Р. для вучняў 6 класа правяла конкурсную праграму “Вясёлыя старты”. А вось настаўнік фізічнай культуры і здароўя Наумік М.І. арганізавала спаборніцтвы па піянерболе для вучняў 1-5 класаў.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па матэматыцы для вучняў 8, 10 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца, пад час якой прайшла акцыя “Дапаможам пярнатым”, заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Забаўнік”.
Вучні прынялі актыўны ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. А Амельяновіч Паліна прадставіла нашу ўстанову ў раённым конкурсе “Інтэлектуал – 2021” сярод сямікласнікаў і заняла 2-е месца.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці