Сустрэча гасцей у музеі
04.12.2021
1 снежня наш музей сустракаў самых маленькіх наведвальнікаў з Агарэвіцкай СШ і Любашаўскага я/с-ПШ. Разам з экскурсаводамі гуртка «Спадчына» яны здзейснілі падарожжа ў мінулае і апынуліся ў хаце палешука. Пагулялі ў гульні "Вугалёк", "Хто дужэйшы", праспявалі калыханку, пасядзелі на лаве.
3 снежня музей сустрэў другакласнікаў з гімназіі г. Ганцавічы. Акрамя падарожжа ў мінулае ўдзельнікамі гуртка «Спадчына» дзецям была прадстаўлена казка "Як мужык царскага генерала падмануў".
Н.А. Антыкала,
загадчык музея