чытаць...
Адрес: 225430 Бресткая область Ганцевичский район агрогородок Люсино улица Школьная, 8 Телефон: (8-01646)26-3-38; (8-01646)26-3-39 Электронная почта: lusino@gancevichi.edu.byГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"
Регистрационное свидетельство № 2142021937 от 03.03.2020
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень на 27.11.2021 ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па хіміі для вучняў 7-8 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, грамадска-карысная праца, пасяджэнне клуба па інтарэсах “Лідар”.
Настаўнікі запрасілі вучняў на прафарыентацыйныя мерапрыемствы: педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. правяла для вучняў кансультацыю “Дапамога ў вызначэнні будучай прафесіі”. Класны кіраўнік 3 класа Дзічка Л.С. запрасіла вучняў пачатковых класаў на гульню-падарожжа “Калейдаскоп прафесій”.
Педагог-арганізатар Богдан В.У. правяла ва ўстанове акцыю “Пераднавагодні БУМ”. Пад час акцыі вучні ўпрыгожвалі фасадныя вокны школы папяровымі сняжынкамі, стваралі ў фае навагоднія кампазіцыі.
Каманда “Маленькі эрудыт” прыняла ўдзел у раённым анлайн-турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і стала трэцяй.
А.Ю. Рылка,намеснік дырэктарапа асноўнай дзейнасці