Субота з бацькамі
21.11.2021
У рамках бацькоўскага ўніверсітэта ў суботу, 20 лістапада, настаўнікі запрасілі бацькоў на круглы стол “Арганізацыя дамашняга чытання: кніга – сябар і спадарожнік дзіцяці”, у якім прынялі ўдзел бацькі вучняў пачатковых класаў. Амбражук Л.М., класны кіраўнік 7 класа, правяла з бацькамі інфаурок “Сям’я. Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей” у рамках рэалізацыі праграмы “Эфект”.
Згодна плана мерапрыемстваў шостага школьнага дня на 20.11.2021 ва ўстанове прайшлі грамадска-карысная праца, заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Фантазія”, факультатыўны занятак па геаграфіі “Еўразія – мацярык кантрастаў”, прадметныя кансультацыі па геаграфіі. Удзельнікі гуртка “Фантазія” майстравалі навагоднія сняжынкі.
Валанцёрамі раўнага навучання для вучняў 9 класа ў рамках шматпрофільнай акцыі «Здароўю – так!» праведзены трэнінгавы занятак «Заўсёды ёсць прычына, каб быць здаровымі!”. Кіраўнік гуртка “Прэс-цэнтр” правяла анкетаванне «Што мы ведаем пра СНІД?».
Бібліятэкарам Занька З.Р. для вучняў 2-8 класаў была праведзена бібліятэчная гадзіна “Асоба дзіцяці ў казках і творах”, прысвечаная Сусветнаму Дню дзіцяці.
Каманда “Эрудыт” у складзе вучняў 8-9 класаў прыняла ўдзел у раённым анлайн-турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і стала другой.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці