У суботу
31.10.2021
У апошнюю суботу І чвэрці, 30 кастрычніка, настаўнікі запрасілі вучняў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. правяла для вучняў гутарку-занятак “Канфліктныя сітуацыі”, пад час якога дзецям было прапанавана некалькі спосабаў рашэння канфліктаў. Класны кіраўнік 1 класа Занька Л.У. запрасіла вучняў пачатковых класаў на гульню-падарожжа “Разам весела крочыць”. Педагог-арганізатар Богдан В.У. арганізавала ва ўстанове конкурс творчых работ з прыроднага матэрыялу “Дары восені”, дзе з лістоў, агародніны і садавіны, сухіх галінак дзеці стваралі сапраўдныя цуды. Лепшымі былі адзначаны работы Цялушка Эміліі, Занька Эрыка, Агалец Дар’і, Сяргейчык Аляксандры. За свае работы вучні атрымалі салодкія падарункі.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Еўразія мацярык кантрастаў” для вучняў 9 класа, кансультацыі па біялогіі для вучняў 6-8 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, грамадска-карысная праца.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці