Першакласнікі ў школьнай бібліятэцы
26.10.2021
Класным кіраўніком 1 класа для першакласнікаў праведзена інфармацыйная гадзіна “26 кастрычніка – дзень школьных бібліятэк”. Пад час інфармацыйнай гадзіны вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе іх сустрэла бібліятэкар Занька З.Р., якая шмат цікавай інфармацыі расказала аб нашай школьнай бібліятэцы і правяла па ёй экскурсію. Зоя Рыгораўна пазнаёміла дзяцей з самымі цікавымі кнігамі і часопісамі, якія ёсць у бібліятэцы.
Л.У. Занька,
класны кіраўнік 1 класа