Матулям мілым прысвячаецца
13.10.2021
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, праходзяць ва ўстанове з 11 кастрычніка. Самы дарагі чалавек у жыцці кожнага чалавека – матуля, і канечне, кожны з дзяцей жадае павіншаваць сваю матулю, зрабіць што-небудзь прыемнае. Актыў школьнага самакіравання стварыў у фае 2-га паверха інтэрактыўную фотазону да Дня маці. У 11 класе прайшла класная гадзіна “Матулям мілым прысвячаецца”. Для вучняў пачатковых класаў была арганізавана КТС “Спяшаем павіншаваць маму”. Вучні 1 класа разам са сваім класным кіраўніком Занька Л.У. падрыхтавалі відэавіншаванне.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці