Суботні дзень здароўя
10.10.2021
У суботу, 9 кастрычніка, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя. Педагог сацыяльны Малышка А.С. запрасіла вучняў 4-6 класаў на віктарыну “Урокі Майдадыра”. Для вучняў пачатковых класаў класны кіраўнік 4 класа Жалезная З.І. правяла гульню “Гадзіна зарадкі – год здароўя”. Кіраўніком фізічнага выхавання Наумік М.І. арганізаваны спаборніцтвы па шашках і шахматах “Белая ладдзя”, пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Еўразія мацярык кантрастаў” для вучняў 9 класа, кансультацыі па матэматыцы для вучняў 6-9 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца, пад час якой прайшла акцыя “Падарунак для матулі”(вучні 6-7 класаў сваімі рукамі падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі), заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”.
Актыў п/а ГА “БРСМ” пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Богдан В.У. прынялі ўдзел у акцыі “Чысты лес”. Разам з ляснічым валанцёры прайшлі па дарогах урочышча “Рабунова гара” і сабралі ў мяшкі пластыкавыя бутэлькі і паперу.
Каманда “Эрудыт” у складзе вучняў 8-9 класаў прыняла ўдзел у раённым анлайн-турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і стала пераможцам.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці