Субота - дзень творчых спраў
03.10.2021
Настаўнікі запрасілі вучняў 2 кастрычніка ва ўстанову на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Субота была прысвечана дню творчых спраў. Пад час грамадска-карыснай працы вучні 6-7 класаў рыхтавалі вырабы з прыроднага і другаснага матэрыялу на конкурс “Восень залатая”. Удзельнікі гуртка “Прэс-цэнтр” распрацоўвалі дызайн школьнай газеты “Па сакрэту ўсяму свету” на кастрычнік. Класны кіраўнік 2 класа Дзічка Л.С. правяла для вучняў пачатковых класаў гульнёвую праграму “Падарожжа ў краіну пейзажаў”, дзе з дапамогай акварэльных фарб і гуашы размалёўвалі сабраныя лісты ў парку. Педагогам-арганізатарам Богдан В.У. для вучняў 5-10 класаў была арганізавана творчая майстэрня “У краіне фантазіі”, пад час якой вучні стваралі малюнкі з дапамогаю нітак. Педагогам-псіхолагам праведзена пазнавальная гадзіна “Азбука зносін” для вучняў 5-6 класаў.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Еўразія мацярык кантрастаў” для вучняў 9 класа, кансультацыі па біялогіі для вучняў 6-9 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, пасяджэнне піянерскага клуба “Прэс-цэнтр”.
Антыкала Станіслаў прыняў удзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Інтэлектуал – 2021” сярод вучняў 11 класа і заняў 2-е месца.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці