Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

10.05.2024
"Зарница"

чытаць...

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

У суботу аб прафесіях і не толькі

26.09.2021

  Настаўнікі запрасілі вучняў 25 верасня на прафарыентацыйныя мерапрыемствы. Круглы стол “Прафесійнае самавызначэнне” з праглядам відэапрэзентацый сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў Беларусі правяла педагог сацыяльны Малышка А.С. для вучнў 9-10 класаў. Класны кіраўнік 2 класа Жалезная Л.У. арганізавала для вучняў пачатковых класаў гульнёвую праграму “Карнавал прафесій”, на якой дзеці знаёміліся з рознымі прафесіямі і іх значэннем. Вучні 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны разважання “Выбар прафесіі – справа сур’ёзная”, якую правяла класны кіраўнік 7 класа Амбражук Л.М.

  Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Еўразія - мацярык кантрастаў” для вучняў 9 класа, кансультацыі па гісторыі для вучняў 6-9 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца і заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”.

  Педагогам-арганізатарам Богдан В.У. для вучняў 4-5 класаў праведзены урок мабільнасці, на якім дзеці пазнаёміліся з мэтамі ўстойлівага развіцця ў нашай краіне. Дзецям былі прапанаваны відэаролікі “Что такое ЦУР?”.

  Каманда “Эрудыт” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Занька А.І. у складзе 4 вучняў 7 класа прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і заваявала 2-е месца.

 
 
 
 

А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці