"Можна і нельга": гутарка-дыспут у 4 класе
25.09.2021
У рамках Тыдня прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў класны кіраўнік 4 класа Жалезная Зоя Іванаўна правяла з вучнямі 4 класа гутарку-дыспут «Можна і нельга». Дзеці абмяркоўвалі розныя здарэнні, рашалі, як правільна паступіць у тых ці іншых выпадках. Настаўніца расказала дзецям аб крадзяжах, аб нецэнзурнай лаянцы, бойках. Зоя Іванаўна разам з дзецьмі вызначалі, што можна і што нельга рабіць дзецям і дарослым і якія наступствы могуць іх чакаць за здзейсненыя правапарушэнні.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці