Фестываль "Вытокі"
17.09.2021
Вучні і настаўнікі нашай установы ў Дзень народнага адзінства прынялі ўдзел у раённым фестывалі фальклорнага мастацтва “Вытокі” які прайшоў на базе ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа”. Калектыў “Фа-солькі” і вучаніца 9 класа Наумік Кацярына выступілі ў конкурсе ансамблевага і сольнага спеву, дзе Кацярына ўзнагароджана дыпломам пераможцы (кіраўнік Валуевіч Н.А.). Калектыў “Спадчына” выступіў з тэатральнай пастановай “Батлейка” і атрымаў дыплом пераможцы (кіраўнік Антыкала Н.А.). У конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашу ўстанову прадстаўлялі вучаніца 6 класа Занька Паліна і яе матуля Занька Алеся з выставай сваіх творчых работ “Чароўны клубочак”, яны таксама атрымалі дыплом пераможцы. Вучаніца 11 класа Наумік Анастасія прадставіла на фестывалі праект па вывучэнню тапанімікі роднага краю “Краявіды роднай вёскі Люсіна” і стала пераможцам (кіраўнік Стрыжыч А.К.). Віншуем вучняў і настаўнікаў з паспяховым удзелам у фестывалі. Канечне, нельга абысціся без слоў удзячнасці арганізатарам фестывалю - адміністрацыі, вучням і настаўнікам Хатыцкай сярэдняй школы.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці