У першую суботу верасня
05.09.2021
У першую суботу 2021/2022 навучальнага года настаўнікі запрасілі дзяцей на розныя мерапрыемствы. У гэтым навучальным годзе ў суботу арганізавана праца факультатыўных заняткаў па геаграфіі ў 9 класе “Еўразія - мацярык кантрастаў”, прадметных кансультацый, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Патрыёт” і “Фантазія”, пасяджэнняў піянерскіх клубаў. Праводзіцца грамадска-карысная праца для вучняў 6 і 8 класаў. Вучні 10 і 11 класа наведваюць заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны праф. ліцэй с/г прамысловасці”.
Згодна плана на 04.09.2021 года ва ўстанове прайшлі адкрытыя заняткі гурткоў “Роўны навучае роўнага”, “Фантазія”, “Прэс-цэнтр”, віктарына “У краіне кніг” і квэст-гульня “З вытокаў роднай мовы”, прысвечаныя дню беларускага пісьменства. Пераможцы віктарыны і квэста атрымалі падарункі. Педагог-псіхолаг правяла з вучнямі 5 класа дыягностыку “Пераход у сярэдняе звяно”. Трое вучняў (Занька Ларыса, Калдаеў Іван, Занька Аляксандр) прынялі ўдзел у анлайн-квізе “Гэта наша з табою біяграфія…”, арганізаваным раённым ГА “БРСМ”.
Першая субота была не толькі карыснай, але і цікавай, вясёлай, разнастайнай, і задала добры тон на ўвесь навучальны год.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці