2 мая 2026 года ў рамках шостага школьнага дня ў нашай установе адбыўся Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання.
Педагогам сацыяльным А.А. Занька з вучнямі быў праведзены інтэрактыўны занятак "Азбука маральнасці". У ходзе занятку навучэнцы замацавалі веды аб правілах культурных паводзін у паўсядзённым жыцці, у калектыве, у грамадстве, а таксама паспрабавалі ацэньваць сябе і іншых, аналізаваць, абагульняць і знаходзіць правільны выхад з сітуацыі, якая склалася. Бо нездарма гаворыць залатое правіла маральнасці: стаўся да іншых так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе.
У рамках праекта "Школа эфектыўнага лідэрства" піянеры ўстановы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Г.У. Жалезнай прынялі ўдзел у занятку на тэму "Я – асоба. Мы-каманда".
З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці дзяцей і фарміравання паважлівага стаўлення да культуры і традыцый свайго народа з вучнямі 3 класа класным кіраўніком С.М. Аляксейчык быў праведзены занятак "Падарожжа па краіне".

