25 красавіка ў рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" прайшла творчая майстэрня "Калі ёсць сям'я, значыць шчаслівы я!", удзельнікамі якой сталі першакласнікі сумесна ў бацькамі. Працуючы сумесна з бацькамі, дзіця вучыцца думаць нестандартна, эксперыментаваць з матэрыяламі і колерамі. Гэта спрыяе развіццю ўяўлення, якое з'яўляецца ключавым элементам творчага мыслення. З мэтай выхавання павагі да сям'і, развіцця сямейных традыцый і прапаганды здаровага ладу жыцця для вучняў 2-5 класаў адбылося мерапрыемства "Сямейны калейдаскоп".
Школьны бібліятэкар З.Р. Занька правяла гутарку з вучнямі пачатковых класаў "Чарнобыль - трагедыя чалавецтва". Для навучэнцаў нашай школы ў Люсінскай сельскай бібліятэцы было арганізавана мерапрыемства пад назвай "Куды звярнуцца, калі ...". На пытанні вучняў адказы давалі кіраўнік справамі Люсінскага сельвыканкама Т.І. Жалезная і старшы інспектар сельвыканкама З.Р. Занька.


