Архив новостей

17.04.2026

Семінар выхавальнікаў дзіцячых садоў

   17 красавіка на базе нашай установы прайшла сустрэча ўдзельнікаў раённага метадычнага аб'яднання выхавальнікаў груп ранняга і дашкольнага ўзросту.  Удзельнікі семінара абмеркавалі тэму "Чытанне з захапленнем: стварэнне маўленчага асяроддзя для станаўлення пісьменнага чытача". Для ўдзельнікаў семінара выхавальнікам дашкольнай адукацыі Сайка Аленай Рыгораўнай быў праведзены занятак па адукацыйнай вобласці "Мастацкая літаратура" з элементамі тэатралізацыі. Напрыканцы мерапрыемства госці наведалі наш літаратурны музей Якуба Коласа.

Разделы сайта