У рамках школьнай суботы 4 красавіка ў нашай установе прайшоў Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Вучні 6-8 класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Мая Беларусь", дэманструючы веды ў галіне гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа.
На занятку сацыяльна-педагагічнага праекта "Школа эфектыўнага лідарства" піянеры знаёміліся з гісторыяй піянерскага руху і сучасным абліччам Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
У рамках дэкады здаровага ладу жыцця вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у занятку "Здароўе на талерцы". Дзеці даведаліся шмат новага аб правільным харчаванні і захаванні рэжыму дня.
Каманда "Эрудыт" (ювеналы) паказала выдатны вынік на раённым інтэлектуальным турніры, які прайшоў на базе РЦДЮТ, і стала яго пераможцам. Віншуем вучняў і іх трэнера А.І. Занька!
