Архив новостей

22.03.2026

Шосты школьны дзень

   У рамках шостага школьнага дня ў нашай установе адбыўся Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання. Навучэнцы 6-7 класаў на мерапрыемстве "Выбар прафесіі - выбар будучыні" шукалі адказ на пытанне: "Кім стаць, калі вырасцеш?" не ў падручніках, а ў яркіх фарбах і вобразах! Створаны калаж прафесій - гэта карта будучыні, дзе знайшлося месца і ратавальнікам МНС, і педагогам, і ўрачам. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гульня "У свеце прафесій". Ранняя прафарыентацыя дапамагае дзецям не проста даведацца назвы пасад, але і сфармаваць павагу да працы дарослых.

   У школьнай бібліятэцы прайшла незвычайная віктарына пад інтрыгуючай назвай "А ці ведаеце вы, што...". Замест звыклай цішыні тут кіпелі неабыякія страсці: каманды знаўцаў спаборнічалі ў эрудыцыі і ўменні знаходзіць адказы на самыя каверзныя пытанні.

   Навучэнка аб'яднання па інтарэсах "Прэс-цэнтр" Літвіновіч Марына разам з кіраўніком аб'яднання Жалезнай Вольгай Рыгораўнай наведалі майстар-клас у рамках заняткаў праекта "Школы эфектыўнага лідарства". 

  Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы "Каралева Вясна". Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў творчых конкурсах, праяўлялі крэатыў і артыстызм.


Разделы сайта