У рамках шостага школьнага дня 14 сакавіка ў нашай установе адбыўсяпрайшоў Дзень здароўя. З мэтай абагульнення ведаў дзяцей аб здаровым ладзе жыцця і прыёмах захавання і ўмацавання здароўя для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны інтэрактыўны занятак "Дрэва здароўя". Вучні 5-7 класаў наведалі занятак педагога-псіхолага "Размова аб карысным і важным", падчас якога рабяты разважалі пра клопат аб фізічным стане з ментальным дабрабытам для павышэння якасці жыцця і прафілактыкі шкодных звычак. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шасцікласнікі наведалі занятак "Сімвалы маёй краіны" ў Люсінскай сельскай бібліятэцы. Каманда спартсменаў прадставіла нашу ўстанову ў фінале раённай спартакіяды па баскетболе сярод юнакоў. Хлопцы паказалі выдатны вынік і занялі 3 месца. Віншуем вучняў і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Навумік Марту Іосіфаўну!

