У рамках школьнай суботы 7 сакавіка ў нашай установе прайшоў Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Педагогам сацыяльным для вучняў праведзены мультпарад "Рабі дабро", дзе рабяты паразважалі пра тое, што такое" дабро","добрыя ўчынкі" і "добрыя справы". Для вучняў 5-6 класаў прайшла гадзіна духоўнасці "Пра добрае слова і яго сілу" з удзелам настаяцеля храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэя Сергія. У рамках праекта "Школа эфектыўнага лідарства" прайшло інфармацыйнае мерапрыемства аб дзяржаўнай сімволіцы і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня вучні і педагогі павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы.

