У рамках шостага школьнага дня 17 студзеня ў нашай установе адбыўся Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання. Вучні 8 класа наведалі Ганцавіцкі раён газазабеспячэння з прафарыентацыйнай экскурсіяй. Таксама рабяты больш даведаліся аб дзейнасці Ганцавіцкага Дома рамёстваў. Для навучэнцаў 10 класа прайшоў вусны часопіс "На шляху да прафесіі", падчас якога старшакласнікі разважалі пра сябе і сваю будучыню. У ходзе майстар-класа "Карнавал сняжынак", які быў праведзены ў Люсінскай сельскай бібліятэцы, шасцікласнікі навучыліся рабіць сваімі рукамі аб'ёмныя сняжынкі. Для піянераў пад кіраўніцтвам Мядзведскай І.І. прайшоў занятак "Школы эфектыўнага лідэрства" "Быць валанцёрам – гэта крута", падчас якога рабяты даведаліся пра гісторыю цімураўскага руху. Каманда нашай установы прыняла ўдзел у спаборніцтвах па шашках у рамках раённай спартакіяды школьнікаў - спаборніцтвы прайшлі на базе РЦДЮТ.

