Архив новостей

24.12.2025

Заканчэнне ІІ чвэрці

   23 снежня ў нашай установе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой чвэрці. Мерапрыемства пачалося з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У пачатку ўрачыстай лінейкі дырэктар школы Зялёнка В.В. павіншавала рабят з заканчэннем 2 чвэрці, падзякавала ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у жыцці школы, а таксама адзначыла ўсіх тых, хто прынёс у скарбонку дасягненняў школы перамогі ў алімпіядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Валянціна Вячаславаўна нагадала вучням аб правілах бяспечных паводзін падчас зімовых канікул: аб бяспечных паводзінах паблізу праезжай часткі, аб неабходнасці нашэння святлоадбівальных элементаў, аб правілах бяспекі на лёдзе.

Разделы сайта