13 снежня ў рамках шостага школьнага дня ў нашай установе адбыўся Дзень здароўя. Вучні прынялі ўдзел у спартландыі "Вясёлыя старты". Рабяты актыўна выконвалі конкурсныя заданні, выяўляючы спрыт, кемлівасць і логіку. Вучні 6-8 класаў у займальнай форме пагаварылі аб шкодных звычках сучаснага грамадства. Даведаліся пра тое, як яны ўплываюць на здароўе чалавека, як супрацьстаяць гэтым згубным звычкам. Разам навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба весці здаровы лад жыцця, мець захапленні, якія спрыяюць развіццю і ўмацаванню здароўя.
Каманда акцябрат "Неспакойныя сэрцы" прыняла ўдзел у раённым этапе інтэлектуальнай гульні "Вялікая акцябрацкая гульня". Рабяты прадэманстравалі добрыя веды ў галіне спорту, бяспекі, музыкі, піянерскіх праектаў і шмат чаго іншага. Юныя шахматысты прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па шахматах. Каманда "Эрудыт" (трэнер А.І.Занька) папоўніла скарбонку дасягненняў інтэлектуальнага руху. Па выніках раённага турніру " Што? Дзе? Калі?" каманда заняла 2 месца.

