Архив новостей

07.12.2025

Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання

   6 снежня ў рамках шостага школьнага дня ў нашай установе адбыўся Дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Для пачатковых класаў прайшоў інтэрактыўны занятак "Школа добрых спраў і манер". Вучні разам з педагогам-сацыяльным Занька А. А. разважалі аб добрых і дрэнных учынках, правільных паводзінах у школе, дома і на вуліцы.

   Занька З.Р. дапамагла пагрузіцца ў свет казак падчас займальнай віктарыны. Рабяты з задавальненнем успаміналі казачных персанажаў і дзяліліся адзін з адным новымі ведамі.

   Вучні 5-6 класаў наведалі краязнаўчы музей, дзе ўвазе рабят была прадстаўлена цікавая выстава.

   У суботу прайшоў занятак Школы эфектыўнага лідэрства. У ходзе занятку піянеры зрабілі навагоднюю падвеску - чырвоную рукавічку, якая традыцыйна з'яўляецца сімвалам навагодніх дабрачынных акцый.

Разделы сайта