Архив новостей

30.11.2025

Школьная субота

   У рамках шостага школьнага дня 29 лістапада ў нашай установе для навучэнцаў пачатковых класаў прайшоў мультпарад "Усё пра здароўе і карысных звычках", пасля чаго рабяты наведалі Люсінскі сельскі клуб,дзе даведаліся больш пра самыя запатрабаваныя прафесіі.

   Вучні 6-8 класаў наведалі адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі – Нясвіж. Экскурсія вучняў у рэзідэнцыю князёў Радзівілаў - Нясвіжскі замак - была цікавай, пазнавальнай і змястоўнай. Вочы хлопчыкаў загарэліся, калі яны патрапілі ў паляўнічую залу і залу, дзе захоўваецца зброя. Дзяўчынкам, вядома ж, спадабаліся жаночыя пакоі. Увогуле, кожная зала са сваёй гісторыяй выклікала цікавасць.

  Вучні 11 класа наведалі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе ім былі прадстаўлены спецыяльнасці ўстановы, асаблівасці ўступнай кампаніі і арганізацыя навучання студэнтаў.

   Інтэлектуальная каманда "Эрудыт" 5-7 класаў прыняла ўдзел у раённым этапе абласнога асінхроннага турніру, які складаўся з двюх гульняў :"Што? Дзе? Калі?" і "Свая гульня".

Разделы сайта