Архив новостей

16.11.2025

Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

   Шосты школьны дзень, 15 лістапада, у нашай установе прайшоў як Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання. Для вучняў 6-7 класаў адбылася гадзіна зносін "Мая будучыня - у маіх руках". У ходзе заняткаў вучні ў інтэрактыўнай форме разважалі аб прыярытэтных для сябе прафесіях. Аб прафесіі пажарных і супрацоўнікаў міліцыі падрабязна пазнаёміліся васьмікласнікі падчас прафарыентацыйнай экскурсіі ў Ганцавіцкі РАНС і Ганцавіцкі РАУС. З мэтай прафілактыкі курэння з вучнямі была праведзена гутарка "Глядзі ў будучыню без дымавой заслоны".

Разделы сайта