31 кастрычніка - 1 лістапада адбыліся алімпіяды па школьных прадметах ІІ (раённага) этапа рэспубліканскай алімпіяды сярод школьнікаў. Прыемна адзначыць, што сярод прызёраў былі і нашы вучні. Па беларускай мове і літаратуры 2-е месца заняла вучаніца 11 класа Амельяновіч Паліна і 3-е месца вучаніца 9 класа Жалезная Сафія (настаўнік Л.М.Амбражук). Дзямідчык Станіслаў, вучань 11 класа, заняў 2-е месца па гісторыі (настаўнік А.Р. Сіроткіна).
14-15 лістапада прадоўжыліся інтэлектуальныя спаборніцтвы па іншых прадметах. Скарбонку поспехаў нашых вучняў папоўнілі: Жалезная Таццяна (10 клас) - 2-е месца па хіміі (настаўнік В.Р.Жалезная), Хоміч Марыя (10 клас) - 3-е месца па рускай мове і літаратуры (настаўнік У.А.Савончык), Гаргун Віялета (10 клас) - 2-е месца па працоўнаму навучанню сярод дзяўчынак (настаўнік В.Л.Клявец), Занька Аляксандр (9 клас) - 3-е месца па працоўнаму навучанню сярод хлопчыкаў (настаўнік С.Ф.Цвяткоў), Занька Ілья (11 клас) - 2-е месца па фізічнай культуры і здароўю сярод хлопчыкаў (настаўнік І.М. Вадап'ян).