У нашай установе 30 кастрычніка адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай вучэбнай чвэрці. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна. Намеснік дырэктара Гайцюкевіч Вольга Рыгораўна пазнаёміла навучэнцаў з планам мерапрыемстваў на перыяд восеньскіх канікул, а таксама акцэнтавала ўвагу на захаванне навучэнцамі правілаў бяспечных і адказных паводзін. Асаблівай стала лінейка для вучняў 2 класа, якім ва ўрачыстай абстаноўцы было прысвоена ганаровае званне "Акцябронак".
